У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліс 2015

Брэсцкі тэатр драмы рыхтуе прэм'еру ў жанры "фотакамедыя кахання"

4 лістапада, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы рыхтуецца другая прэм'ера новага тэатральнага сезона - спектакль па п'есе Міхаіла Рошчына "Маладая сям'я здыме кватэру", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэжысёр-пастаноўшчык Цімафей Ільеўскі вызначыў жанр спектакля як "фотакамедыя кахання і быту". "Жанр - гэта абазначэнне гульні, у якую мы гуляем з гледачом. Чым дакладней назавеш, тым больш зразумелым будзе гледачу, куды ён ідзе", - растлумачыў задуму аўтар пастаноўкі.

Рэжысёрскія рашэнні ў спектаклі ў многім будуюцца на фатаграфіях і ўсім, што з імі звязана. На сцэне працуюць фотакамеры, якія праецыруюць карцінку на мноства экранаў у рэжыме анлайн. Акцёры робяць сэлфі. Па поўнай выкарыстоўваюцца тэхнічныя магчымасці сцэны. Усё гэта адбываецца ў вельмі лаканічнай і стыльнай прасторы, прапанаванай мастаком-пастаноўшчыкам Аляксандрам Балдаковым.

"Спектакль вельмі складаны тэхнічна. Задзейнічана цэлая брыгада манціроўшчыкаў. Акрамя таго, нам дапамагае, кансультуе група відэааператараў. Але ўсё роўна пакуль трывожна, паколькі мы ніколі гэтага раней не рабілі", - падзяліўся Цімафей Ільеўскі.

Напісаная ў 1975 годзе п'еса, паводле слоў рэжысёра, прыцягнула яго сваёй сучаснасцю. "У арыгінальным варыянце камедыя называецца "Муж і жонка здымуць пакой". Мы крыху яе перайменавалі - як звычайную аб'яву, якая вісіць амаль на кожным пад'ездзе. Гэта тэма, якая, мне здаецца, у кожнай сям'і знаёма. Усе шукаюць свой куток, усе не ведаюць, як потым у гэтым кутку наладзіць сваё жыццё - тыповая вельмі гісторыя". Сюжэт п'есы будуецца на ўзаемаадносінах дзяцей і бацькоў. Два галоўныя героі - новаспечаныя муж Алёша і жонка Алёна - праходзяць праз многія жыццёвыя перыпетыі. На працягу ўсяго дзейства ім спачуваюць, суперажываюць, дапамагаюць знайсці правільнае выйсце іншыя дзеючыя асобы. Ці зможа лодка кахання выстаяць, сутыкнуўшыся з бытам? Ці змогуць самыя блізкія адзін аднаму людзі застацца разам? Спектакль прысвечаны станаўленню асобы, уступленню ў самастойнае жыццё і, вядома ж, каханню.

У новай пастаноўцы заняты ўсе пакаленні акцёрскай трупы тэатра. Рэпетыцыі ідуць у двух складах. Прэм'ерны паказ спектакля "Маладая сям'я здыме кватэру" запланавны на 14 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс