У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Снж 2018

Большасць расіян лічаць Беларусь самай паспяховай у СНД

Большасць расіян лічаць Беларусь самай паспяховай у СНД

4 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Большасць расіян лічаць Беларусь найбольш паспяховай і стабільнай краінай сярод дзяржаў СНД. Аб гэтым сведчаць даныя апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД), вынікі якога былі прадстаўлены сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных сацыялагічнага даследавання, Беларусь найбольш стабільнай і паспяховай назвалі 68 працэнтаў расіян. На другім месцы Казахстан - 52 працэнты, на трэцім - Азербайджан (16 працэнтаў). Далей ідуць Арменія (14 працэнтаў), Грузія (12 працэнтаў), Узбекістан (10 працэнтаў), Туркменістан (8 працэнтаў). Кыргызстан і Таджыкістан набралі па 5 працэнтаў, Малдова - 4 працэнты, Украіна - 2 працэнты.

Беларусь таксама заняла першае месца ў рэйтынгу краін, якія імкнуцца развіваць з Расіяй эканамічнае супрацоўніцтва і падтрымліваюць яе на міжнароднай арэне: з гэтым меркаваннем згодны 60 працэнтаў рэспандэнтаў. На другім месцы тут зноў апынуўся Казахстан - 47 працэнтаў. Трэцяе месца заняла Арменія - 13 працэнтаў. Далей ідуць Узбекістан (10 працэнтаў), Азербайджан (9 працэнтаў). Па 6 працэнтаў атрымалі Кыргызстан, Таджыкістан і Грузія. Краінамі СНД, якія найменш імкнуцца да супрацоўніцтва з Расіяй, удзельнікі апытання палічылі Малдову (4 працэнты), Туркменістан (3 працэнты) і Украіну (1 працэнт).

Каменціруючы рэзультаты, кіраўнік дэпартамента даследаванняў УЦВГД Сцяпан Львоў адзначыў, што такія апытанні цэнтр праводзіць штогод ужо на працягу васьмі гадоў. І лідары ўвесь гэты час застаюцца стабільнымі: першае месца заўсёды займае Беларусь, другое - Казахстан.

Даследаванне УЦВГД "Партнёры Расіі на постсавецкай прасторы" праводзілася 8 лістапада ў фармаце тэлефоннага інтэрв'ю. Было апытана 1600 рэспандэнтаў па выпадковай усерасійскай выбарцы. Хібнасць даследавання не перасягае 3,5 працэнта. Рэспандэнты маглі выбіраць некалькі варыянтаў адказаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс