Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Жнв 2018

Больш за ўсё іншаземцаў па 30-дзённым бязвізе прыехалі з Германіі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за ўсё гасцей з моманту ўвядзення 30-дзённага тэрміну бязвізавага знаходжання іншаземцаў у Беларусі прыехалі з Германіі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск з 27 ліпеня па 26 жніўня скарысталіся 1658 грамадзян Германіі. Гэта прыкладна на 500 чалавек, або на 35,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На другім месцы па наведваннях - ЗША. З гэтай краіны з пачатку дзеяння 30-дзённага бязвізу прыехалі 969 чалавек, што больш у параўнані з аналагічным перыядам мінулага года на 48,2 працэнта. На трэцяй пазіцыі госці з Італіі - 946 чалавек (на 52,6 працэнта больш).

Колькасць гасцей з Вялікабрытаніі вырасла на 49,7 працэнта, з Францыі - на 53,4 працэнта, больш як у два разы - на 120,8 працэнта - з Нідэрландаў. Павялічылася колькасць прыезджых іншаземцаў і з іншых краін. Усяго за месяц дзеяння 30-дзённага бязвізавага рэжыму Беларусь наведалі амаль 12 тыс. іншаземных грамадзян. Адзначаецца рост колькасці бязвізавых гасцей на 35 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У параўнанні з пяцідзённым бязвізавым рэжымам, які дзейнічаў месяц раней, паток павялічыўся на 23 працэнты, а дынаміка прыросту мае тэндэнцыю да павелічэння.

Як паведамлялася, тэрмін бязвізавага знаходжання іншаземцаў у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду і выезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 ліпеня. Прыехаць у Беларусь без візы на 30 дзён (уключаючы дні прылёту і вылету) могуць грамадзяне 74 дзяржаў. Умова - прыбыццё і вылет праз Нацыянальны аэрапорт Мінск (не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі). Пры сабе трэба мець пашпарт або дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу, грошы (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням альбо, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён, 50 базавым велічыням), дзеючы ў Беларусі медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс