У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2017

Больш за 80 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў пройдзе ў Беларусі ў 2017 годзе

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 80 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў пройдзе ў Беларусі ў 2017 годзе, паведаміў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

Міністр звярнуў увагу, што ўвядзенне бязвізавага рэжыму паўплывала і на больш актыўнае правядзенне вялікіх спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі. "У гэтым годзе ў краіне пройдзе больш за 80 вялікіх міжнародных спартыўных мерапрыемстваў", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Шамко расказаў, што ў красавіку плануюцца турніры па тэнісе - Кубак Дэвіса і Кубак Федэрацыі. У маі пройдуць чэмпіянаты па тайскім боксе і самба, а таксама міжнародны турнір па шахматах. "Акрамя таго, у 2017 годзе адбудзецца шэраг вялікіх турніраў па мастацкай гімнастыцы, таэквандо і фехтаванні", - адзначыў ён.

Паводле слоў міністра, увядзеннне бязвізавага рэжыму дало штуршок для правядзення ў Беларусі вялікіх міжнародных спартыўных канферэнцый. "Нядаўна адбыўся візіт прадстаўнікоў Міжнароднай федэрацыі фехтавання, і мы выйшлі з прапановай правесці ў нас спартыўную канферэнцыю", - расказаў ён.

Аляксандр Шамко адзначыў, што магчымасць наведаць Беларусь без візы стымулюе таксама дзелавую актыўнасць. "Усё больш праводзіцца розных дзелавых мерапрыемстваў і на ўрадавым узроўні, і на ўзроўні прыватнага бізнесу. Гэта стварае добрыя магчымасці для развіцця не толькі турызму, але і эканомікі", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс