Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Apr 2020

Больш за 76 тыс. тэстаў на каранавірус праведзена ў Беларусі

Больш за 76 тыс. тэстаў на каранавірус праведзена ў Беларусі
Фота з архiва

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 15 красавіка праведзена 76198 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Для тэсціравання задзейнічаны 24 лабараторыі. Яны адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Зарэгістраваны 3728 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. У прэс-службе ўдакладнілі, што 68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Памерлі 36 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі