У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2019

Больш за 600 пытанняў паступіла ў БЕЛТА за суткі з моманту старту акцыі "Ваша пытанне Прэзідэнту"

Больш за 600 пытанняў паступіла ў БЕЛТА за суткі з моманту старту акцыі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 600 пытанняў паступіла ў БЕЛТА на працягу сутак з моманту старту аб'яўленай агенцтвам акцыі "Ваша пытанне Прэзідэнту".

Пытанні прысылаюць людзі з розных рэгіёнаў Беларусі, буйных і малых населеных пунктаў. Часцей за ўсё сустракаюцца тыя, у якіх грамадзяне не проста задаюць пытанне агульнага характару, але ўказваюць на канкрэтную жыццёвую сітуацыю або праблему, недапрацоўкі на месцах.

У цэлым кола тэм шырокае - ад пытанняў сацыяльнай абароненасці, стварэння рабочых месц, набыцця жылля і мер па росце дабрабыту насельніцтва да знешняй палітыкі, інтэграцыйнай тэматыкі, пагранічнай бяспекі, процідзеяння карупцыі. У тым ліку выказваюцца асабістыя просьбы да кіраўніка дзяржавы дапамагчы ва ўрэгуляванні тых ці іншых праблем.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. "Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе ў Адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія арганізацыі і канфесіі. Такі адкрыты дыялог кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю ўпершыню прайшоў у лютым 2017 года і меў вялікі грамадскі рэзананс. Тады сустрэча доўжылася больш за 7 гадзін, і ў тым ліку прагучалі адказы па тэматыцы многіх пытанняў, прысланых нашымі чытачамі.

БЕЛТА зноў прапануе задаць пытанне Прэзідэнту. Раскажыце нам аб хвалюючых вас тэмах, а самыя цікавыя і важныя з прысланых пытанняў мы пастараемся агучыць на маючай адбыцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Накіраваць сваё пытанне можна сёння на электронную пошту vopros@belta.by.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс