Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Лют 2020

Больш за 500 мерапрыемстваў пройдуць у час XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі

Больш за 500 мерапрыемстваў пройдуць у час XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі
Фота з архiва

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 500 мерапрыемстваў пройдуць у час XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, паведаміў журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы назваць агульную колькасць мерапрыемстваў, якія будуць праведзены ў адпаведнасці з праграмай XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, - гэта каля 500. Больш за 300 непасрэдна ў праграме, якая будзе рэалізавана па адрасе праспект Пераможцаў, 14. Мерапрыемствы запланаваны і на іншых пляцоўках горада: у кнігарнях, Нацыянальным гістарычным музеі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і іншых бібліятэках горада, у тым ліку вышэйшых навучальных устаноў, у прыватнасці, у бібліятэцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Туды прыйдуць пісьменнікі, выдаўцы і раскажуць пра свае новыя праекты", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Форум будзе праходзіць пад слоганам "Беларусь - адкрытая кніга". Неад'емнай часткай канцэпцыі нацыянальнага стэнда будуць тэмы Года малой радзімы і 75-годдзя Вялікай Перамогі.

"Вельмі шмат кніг, выдадзеных у канцы мінулага года - пачатку гэтага, прысвечаны гісторыі, развіццю асветы ў Беларусі. Гэта выданні "Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі" пра драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта кнігі-альбомы, даведачная літаратура, што паказваюць прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія вызвалялі Беларусь або ваявалі на нашай тэрыторыі ў час нямецка-фашысцкай акупацыі, дапамагалі нашым людзям выжыць, выстаяць, выставіць заслон акупантам, - адзначыў міністр. - Другі блок - гэта кнігі да Года малой радзімы, краязнаўчая літаратура. У прыватнасці, хачу адзначыць серыю выдавецтва "Беларусь" - "Падарожжа па родным краі". Выдатная кніга выйшла зусім нядаўна на Паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа - "Кветкавы край Беларусі". Я думаю, гэтыя выданні прыцягнуць увагу чытачоў".

XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 5-9 лютага ў комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Свае навінкі на форуме прадставяць больш за 300 экспанентаў з 30 краін блізкага і далёкага замежжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі