Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Ліс 2018

Больш за 450 мерапрыемстваў правядуць у Мінску ў час акцыі "Нашы дзеці"

Больш за 450 мерапрыемстваў правядуць у Мінску ў час акцыі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 450 святочных мерапрыемстваў правядуць у Мінску ў час рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці", якая стартуе ў Беларусі 10 снежня, паведаміў сёння першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Віталь Прыгодзіч на пасяджэнні Мінгарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць у дзіцячых садах, школах, ліцэях і прафесійна-тэхнічных вучылішчах, цэнтрах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Палацы Рэспублікі, дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі, Белдзяржцырку, планетарыі і інш. Для дзяцей за кошт бюджэту закупяць больш за 54,2 тыс. падарункаў.

Акрамя кіраўнікоў Мінгарвыканкама, раённых адміністрацый акцыю падтрымаюць прадпрыемствы горада, прафсаюзы, БРСМ, грамадскія арганізацыі. Гарадскія ўлады запэўнілі, што ніхто не застанецца без увагі і падарункаў.

Віталь Прыгодзіч таксама паведаміў, што ў час зімовых канікулаў у горадзе будуць працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі. У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадпрыемстваў і арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, аказваюць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручаюць дзецям падарункі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі