Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Стд 2022

Больш за 4,28 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

Больш за 4,28 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19
Фота з архiва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 5 млн 198 тыс. беларусаў атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 4 млн 285 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Поўны курс вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш за 571,4 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 511,5 тыс., Гомельскай - больш за 670,2 тыс., Гродзенскай - больш за 513 тыс., Магілёўскай - больш за 503,9 тыс., Мінскай - больш за 552,5 тыс., Мінску - больш за 860,6 тыс.

Таксама больш за 102,3 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 20,5 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 370 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 55,6 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўны курс вакцынацыі прайшлі 45,8 працэнта насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі