Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Кст 2020

Больш за 4 тыс. беларусаў выказалі жаданне стаць добраахвотнікамі атрымання вакцыны ад COVID-19

Больш за 4 тыс. беларусаў выказалі жаданне стаць добраахвотнікамі атрымання вакцыны ад COVID-19

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 4 тыс. беларусаў выказалі жаданне стаць добраахвотнікамі атрымання вакцыны ад каранавіруса, заявіў журналістам выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі пачалося вакцынаванне добраахвотнікаў у рамках правядзення ў краіне двайнога сляпога рандамізаванага плацэба-кантралюемага даследавання расійскай вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V".

Расійскі фонд прамых інвестыцый паставіў у Беларусь першую партыю расійскай вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V" для клінічных даследаванняў. РФПІ фінансуе гэта клінічнае даследаванне ў Беларусі з удзелам 100 чалавек, якія атрымаюць магчымасць вакцынавацца ад каранавіруса прэпаратам, распрацаваным у Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі.

"Вакцынацыя праводзіцца ў рамках выканання дамоўленасцей паміж кіраўнікамі Беларусі і Расіі па правядзенні клінічных выпрабаванняў расійскай вакцыны ад каранавіруса і яе наступнай рэгістрацыі, - адзначыў Дзмітрый Піневіч. - Гэта вельмі важна для нас, таму што вакцынацыя з'яўляецца адным з самых дзейсных спосабаў ліквідацыі любога эпідэмічнага працэсу".

Паводле яго слоў, больш за 4 тыс. чалавек выказалі жаданне прыняць удзел у вакцынацыі. Але ў выніку адабрана 100 добраахвотнікаў, якія ніколі не хварэлі на каранавірус. Перыяд назірання за імі складзе 120-180 дзён, паколькі вакцынацыя пройдзе ў два этапы.

Беларусь стала першай краінай, у якой праводзяцца клінічныя даследаванні вакцыны "Спадарожнік V" пасля яе рэгістрацыі ў Расіі.

У рамках падрыхтоўкі да даследавання Міністэрства аховы здароўя выдала дазвол на правядзенне мультыцэнтравага клінічнага выпрабавання лекавага сродку "Гам-КАВІД-Вак" - камбінаванай вектарнай вакцыны для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, выкліканай вірусам SARS-CoV-2. Таксама раней экспертная група адобрыла пратакол даследавання нумар 04-Гам-КАВІД-Вак-2020-РБ. Улічаны пытанні, звязаныя з нацыянальнымі і міжнароднымі патрабаваннямі.

Клінічныя даследаванні пройдуць у васьмі медыцынскіх установах Беларусі, выбраных у якасці даследчых цэнтраў. З іх шэсць - паліклінікі Мінска (1-я, 4-я, 5-я, 14-я, 19-я і 28-я).

Ва ўсіх паліклініках арганізатарам даследавання праведзены маніторынгі, і яны прызнаны прыдатнымі для ўдзелу ў даследаванні і атрымалі статус даследчых цэнтраў. Праведзены навучанне спецыялістаў і неабходныя для даследавання пасяджэнні этычных камітэтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі