Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Снж 2021

Больш за 3,26 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

Больш за 3,26 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19
Фота з архiва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 4 млн. 225 тыс. беларусаў атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 3 млн. 266 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя таксама растлумачыла, чаму значна павялічылася колькасць людзей, якія завяршылі курс вакцынацыі. "У сувязі з тым, што частка грамадзян (больш за 108,1 тыс.) прышчэплена аднакампанентнай вакцынай, узрасла колькасць тых, хто ўваходзіць у агульную лічбу прайшоўшых поўны курс вакцынацыі", - адзначылі ў прэс-службе.

Пры гэтым у лік 4 млн 225 тыс. уваходзяць людзі, прышчэпленыя першай дозай "Спадарожніка V", першай дозай вакцыны Sinopharm і аднаразова "Спадарожнікам Лайт".

У лік 3 млн. 266 тыс. уваходзяць прышчэпленыя другой дозай "Спадарожніка V", другой дозай вакцыны Sinopharm і аднаразова "Спадарожнікам Лайт", растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі