Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Чэр 2023

Больш за 30 арганізацый прымуць удзел у выстаўцы "Дзень электратранспарту" ў Мінску 9 чэрвеня

Больш за 30 арганізацый прымуць удзел у выстаўцы
Фота abw.by

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 30 арганізацый прымуць удзел у выстаўцы "Дзень электратранспарту" ў Мінску 9 чэрвеня. Аб гэтым сказала прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч на брыфінгу "Электрамабілі: сусветныя трэнды і тэндэнцыі развіцця ўнутранага рынку" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Як расказала Вольга Казловіч, выстаўка пройдзе чацвёрты раз і збярэ прамысловыя прадпрыемствы, навуковыя арганізацыі, вялікія аўтасалоны. На выстаўцы будзе прадстаўлены легкавы і грузавы электратранспарт, апошнія мадэлі айчынных электробусаў, кампаненты элементнай базы для электрамабіляў. Сярод навінак - перонны электробус МАЗ, першы электробус Volat Мінскага завода колавых цягачоў, шматфункцыянальны гарадскі электрагрузавік Нацыянальнай акадэміі навук, новая мадэль электрапагрузчыка "АМКАДОР". Упершыню ў выстаўцы прыме ўдзел асацыяцыя перавозчыкаў і дыспетчараў таксі. Свае магчымасці прадэманструюць і каршэрынгавыя кампаніі.

Госці выстаўкі змогуць убачыць папулярныя мадэлі легкавых электрамабіляў, атрымаць разгорнутыя кансультацыі па пытаннях набыцця, эксплуатацыі, тэхабслугоўвання электракараў.

"Наша задача - шырока давесці інфармацыю аб перавагах выкарыстання электратранспарту, расказаць, як расце колькасць электрамабіляў у розных сегментах аўтарынку. Размова ідзе аб набыцці такога транспарту юрыдычнымі асобамі, нашымі вялікімі гандлёва-лагістычнымі кампаніямі, службакі таксі. Акрамя таго, усё больш беларусаў аддаюць перавагу электрамабілям, таму што гэта камфортна, выгадна, экалагічна", - адзначыла прэс-сакратар Мінэнерга.

У рамках выстаўкі пройдуць выступленні монакалеснікоў, тэст-драйвы электрамабіляў, будуць арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, конкурсы і розыгрышы. Не застануцца без увагі і пытанні будаўніцтва БелАЭС - гэта дадатковыя магчымасці для развіцця электратранспарту.

Своеасаблівай адметнасцю забаўляльнай праграмы стане паказ з удзелам вядомага беларускага асілка Кірыла Шымко, які зрушыць з месца шматтонны тралейбус з пасажырамі. Партнёрам праекта выступіць "БКМ-холдынг".

Выстаўка пройдзе на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі. Яе арганізатары - Міністэрства энергетыкі сумесна з ВА "Беларуснафта" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі