Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Жнв 2014

Больш за 25 тыс. украінцаў прыбылі ў Беларусь з пачатку года

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За 7 месяцаў бягучага года ў Беларусь прыбыло больш за 25 тыс. грамадзян Украіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

"У студзені-ліпені 2014 года ў Беларусь прыбыло больш за 25 тыс. грамадзян Украіны. Прычым большасць з іх прыехалі ў чэрвені-ліпені", - расказалі ў прэс-службе.

У МУС адзначылі, што статус бежанца яшчэ нікому не прадастаўляўся, але цяпер на разглядзе знаходзяцца 245 хадайніцтваў аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны.

Амаль 1,4 тыс. грамадзян Украіны атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне, а больш як 3 тыс. прыехаўшых дазволена часова пражываць у Беларусі.

У міністэрстве адзначылі, што на сайце МУС Беларусі, а таксама на вэб-рэсурсах абласных упраўленняў размешчана інфармацыя для грамадзян Украіны, якія прыбываюць у Беларусь. Тут можна азнаёміцца з правіламі ўезду ў краіну, умовамі часовага і пастаяннага пражывання. Акрамя таго, у раздзеле размешчана інфармацыя аб працаўладкаванні на тэрыторыі Беларусі і прадастаўленні статусу бежанца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс