Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Кст 2017

Больш за 220 заявак пададзена на ўдзел у IV Калядным конкурсе вакалістаў у Мінску

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 220 заявак пададзена на ўдзел у IV Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які арганізуе мерапрыемства.

Усяго 229 заявак паступіла ў адрас Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, які пройдзе з 14 па 20 снежня. Заяўкі паступілі з Беларусі, Расіі, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Узбекістана, Казахстана, Латвіі, Польшчы, Францыі, Германіі, Ізраіля, Кітая, Манголіі, ЗША, ПАР.

Конкурс вакалістаў праходзіць у тры туры, першыя два - з канцэртмайстрам, трэці (фінал) - у суправаджэнні аркестра. У фінале конкурсу ўдзельнікі выканаюць адну з галоўных партый у сцэнах з опер класічнага або сучаснага рэпертуару, а дапамогуць ім у гэтым зоркі беларускага Вялікага. Ацаніць іх вакальны талент зможа не толькі высокае журы конкурсу, але і гледачы - 20 снежня ў вялікай зале тэатра на гала-канцэрце фіналістаў, дзе акрамя дыпломаў і ўзнагарод будзе ўручаны і прыз глядацкіх сімпатый.

Прызавы фонд конкурсу складае $28 тыс. у эквіваленце. Уладальніка Гран-пры чакае грашовы прыз, эквівалентны $10 тыс., лаўрэат I прэміі - $8 тыс., лаўрэаты II і III прэмій - $6 тыс. і $4 тыс. адпаведна.

Акрамя таго, многія маладыя артысты атрымаюць і запрашэнні ў вядучыя оперныя тэатры і кампаніі свету. Вызначаць лепшых з лепшых будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктары оперных тэатраў, імпрэсарыа і вядомыя музычныя дзеячы. Узначаліць журы генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка. У складзе журы таксама зноў дырэктар "Опера Еўропа" Нікалас Пейн (Брусель, Бельгія) і рэдактар часопіса "Опера" Джон Элісан (Лондан, Вялікабрытанія). Упершыню ў ліку суддзяў мінскага вакальнага конкурсу ў гэтым годзе дырэктар па мастацка-пастановачных пытаннях Ліёнскай нацыянальнай оперы Роберт Кернер (Францыя), мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю опернай музыкі PromFest у Пярну Эркі Пехк (Эстонія) і мастацкі кіраўнік Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі Дзмітрый Удовін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс