У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Сак 2017

Больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні Курапат

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні, што прайшла сёння на тэрыторыі ўрочышча Курапаты, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вольга Зуёнак.

Удзельнікамі акцыі сталі прадстаўнікі розных прадпрыемстваў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і "Белай Русі". Пры гэтым было задзейнічана 11 адзінак тэхнікі для вывазу з тэрыторыі ўрочышча неліквіднай драўніны.

Дырэктар Бараўлянскага спецлясгаса Аляксандр Мірановіч расказаў журналістам, што новых пасадак ва ўрочышчы не плануецца. "У дадзенай сітуацыі якія-небудзь дапаўненні тут немэтазгодны, усе падполагавыя культуры будуць знаходзіцца ў прыгнечаным стане", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Аляксандра Мірановіча, пасадкі ў Курапатах ужо сфарміраваны, засталося толькі даглядаць іх, прыбіраць загінуўшыя дрэвы. "Гэта натуральны працэс пры росце лесу", - заўважыў спецыяліст. Ён дадаў, што за Курапатамі на пастаяннай аснове замацавана брыгада па прыбіранні бытавых адходаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс