Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Май 2021

Больш за 2 тыс. чалавек прынялі ўдзел у даследаванні папуляцыйнага імунітэту супраць COVID-19

Больш за 2 тыс. чалавек прынялі ўдзел у даследаванні папуляцыйнага імунітэту супраць COVID-19

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2 тыс. чалавек прынялі ўжо ўдзел у даследаванні папуляцыйнага імунітэту супраць COVID-19, паведаміла журналістам намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных на 12.00, ужо 2238 чалавек прыйшлі ў пункты здачы крыві і прынялі ўдзел у даследаванні, адзначыла Ірына Глінская. Усяго плануецца задзейнічаць 12 тыс. чалавек. Набор добраахвотнікаў ужо завершаны.

Даследаванне папуляцыйнага імунітэту супраць каранавіруснай інфекцыі стартавала ў Беларусі сёння. Як адзначыла намеснік дырэктара РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна, першы этап прысвечаны ўстанаўленню постынфекцыйнага імунітэту. Выкарыстоўваюцца тэст-сістэмы, прадастаўленыя Расіяй. На другім этапе ў вакцынаваных удзельнікаў будзе ацэнены поствакцынальны імунітэт.

"Само даследаванне будзе праводзіцца ў лабараторыі вакцынакіруемых інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, якая мае шматгадовы вопыт планавання і правядзення шырокамаштабных папуляцыйных даследаванняў па ацэнцы імунітэту супраць адру, эпідэмічнага паратыту, поліяміеліту, ветраной воспы. Гэта дасць магчымасць выканаць даследаванне аднымі рукамі, каб атрымаць найбольш рэпрэзентатыўныя і супастаўныя даныя", - растлумачыла Аліна Дроніна.

Лабараторыі, куды прыходзяць здаваць кроў добраахвотнікі, атрымліваюць сываратку з проб і дастаўляюць у лабараторыю РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. На працягу сутак будзе праведзена даследаванне, вынік практычна адразу будзе ўведзены ў базу даных і ўдзельнікі змогуць атрымаць яго ў электронным выглядзе.

У канчатковым выніку плануецца атрымаць звесткі па кожнай узроставай групе аб тым, якая доля людзей мае постынфекцыйны імунітэт супраць каранавіруснай інфекцыі. Па выніках даследавання, магчыма, будуць унесены карэктывы ў правядзенне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў. "Хутчэй за ўсё размова будзе ісці не аб узмацненні гэтых санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, а, хутчэй за ўсё, асабліва па некаторых рэгіёнах, аб іх аслабленні", - удакладніла Ірына Глінская.

Яна падкрэсліла, што атрыманыя вынікі аб узроўні постынфекцыйнага імунітэту ніякім чынам не павінны паўплываць на рашэнне аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. "Незалежна ад таго, які ўзровень імунітэту ў вас супраць каранавіруса ёсць, неабходна прымаць рашэнне на карысць вакцынацыі", - сказала яна.

Ірына Глінская нагадала, што мінімальны інтэрвал паміж увядзеннем першага і другога кампанента вакцыны "Спадарожнік V" - 21 дзень. Пры ўзнікненні некаторых сітуацый (напрыклад, вострае захворванне, абвастрэнне хранічнай хваробы, камандзіроўка і г.д.) гэты інтэрвал можа быць павялічаны. У прыватнасці, даследаванні расійскіх калег паказваюць, што павелічэнне інтэрвалу максімальна да 90 дзён дае магчымасць сфарміраваць дастатковую ахову ад каранавіруснай інфекцыі. "Калі мы гаворым аб вакцыне кітайскай вытворчасці, там мінімальны інтэрвал 21-28 дзён. І калі нейкія абставіны вымушаюць гэты інтэрвал павялічыць, то, як толькі стан здароўя дазваляе, неабходна зрабіць другую прышчэпку", - рэзюмавала Ірына Глінская.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі