Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Ліп 2022

Больш за 1500 атлетаў выступяць на "Мінскім трыятлоне-2022"

Больш за 1500 атлетаў выступяць на
Фота minsktriathlon.by

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1500 атлетаў з Беларусі, Расіі, ЗША, Егіпта і іншых краін прымуць удзел у "Мінскім трыятлоне", які пройдзе ў беларускай сталіцы пяты раз. Аб гэтым сёння расказаў журналістам галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Талкачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У нядзелю, 31 ліпеня, спаборніцтвы пачнуцца на Мінскім моры заплывам на 1900 м, потым спартсмены сядуць на веласіпеды і праедуць 90 км па праспекце Пераможцаў, а заключным этапам стане крос на 21 км па набярэжнай Свіслачы і парку Перамогі з фінішам каля сталічнага Палаца спорту. У параўнанні з класічным трыятлонам галоўны этап спаборніцтваў у Мінску ў два разы карацейшы. На буйнейшых міжнародных стартах, у тым ліку і на Алімпійскіх гульнях, мацнейшыя атлеты планеты праплываюць 3800 м, потым 90 км круцяць педалі і пад канец бег на 42 км. Як адзначыў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык такое пад сілу толькі вельмі падрыхтаваным спартсменам, нездарма іх называюць Ironman - жалезным чалавекам. Ён таксама сказаў, што сам разам з калегамі збіраецца выступіць у эстафетных спаборніцтвах "Мінскага трыятлона".

Акрамя эстафет і галоўнага старту менш падрыхтаваныя атлеты і навічкі змогуць праверыць свае сілы на ўкарочаных дыстанцыях. Дзеці да 13 гадоў прымуць удзел у забегу на 500 м (TriKids), а жанчынам можна будзе прабегчы 3 км (Minsk Lady Run). У кожнага з гэтых этапаў свой партнёр, які таксама парадуе спартсменаў арыгінальнымі ўзнагародамі.

Прадстаўнік генеральнага партнёра расійскай кампаніі "Штарк" Аляксандр Школьнікаў падкрэсліў, што яны другі год запар з задавальненнем дапамагаюць беларусам правесці "Мінскі трыятлон". На яго думку, гэта супрацоўніцтва выгадна ўсім і таму яно будзе прадаўжацца не толькі па спартыўных праектах.

Перад пачаткам спаборніцтваў усе ўдзельнікі атрымаюць стартавы пакет з неабходнай атрыбутыкай, а пасля фінішу - заваяваныя ўзнагароды, майкі фінішораў, масаж і падарункі ад арганізатараў і партнёраў турніру.

Першы "Мінскі трыятлон" прайшоў у 2018 годзе і з кожным годам яго папулярнасць расце. Пяць гадоў таму ў ім выступілі амаль 300 спартсменаў, а цяпер іх у пяць разоў больш.

Спаборніцтвы арганізаваны ТАА "БелСтар Компані" пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, велаклуба "Мінск" і клуба трыятлона "Трыстайл".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі