Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліп 2019

Больш за 1,2 км гандлёвых радоў разгорнуцца на свяце Купалле ў Александрыі

Больш за 1,2 км гандлёвых радоў разгорнуцца на свяце Купалле ў Александрыі

5 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У гандлёвай экспазіцыі рэспубліканскага свята Купалле ("Александрыя збірае сяброў"), якое пройдзе ў аграгарадку Александрыя 6-7 ліпеня, будуць задзейнічаны 116 суб'ектаў гаспадарання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.

Агульная даўжыня гандлёвых радоў перавысіць 1,2 км, а для камфортнага адпачынку гасцей запланавана каля 2,5 тыс. пасадачных месцаў - прыкладна на 20 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Будзе прадстаўлены шырокі асартымент харчовых тавараў, сваю прадукцыю прапануюць прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам".

На свяце разгорнуцца некалькі тэматычных пляцовак: "Яселка з ласункамі", "Вуліца гандлевая". На "Каравайнай сялібе" можна будзе пакаштаваць хлебабулачныя і кандытарскія вырабы кампаніі "Дамачай". Правядуць тут і свята квасу - гасцей пачастуюць фірменнымі напіткамі з рознымі смакамі, а таксама ўпершыню прэзентуюць шырокай публіцы спецыяльна распрацаваны да юбілейнага мерапрыемства хлебны квас "Александрыя".

Гасцям свята прапануюць пакаштаваць разнастайныя стравы беларускай, украінскай, рускай кухні. Вядома ж, не абыдзецца без дранікаў, халадніка і бульбы ў лупіне з цыбуляй і кропам. Будуць частаваць таксама каўбасой бульбяной, рускімі блінамі, купатамі і інш.

Гулянні традыцыйна пройдуць 6-7 ліпеня ў маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. Чакаецца, што ў бягучым свята наведаюць больш за 80 тыс. чалавек. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Шклоўскі райвыканкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі