Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Жнв 2020

Больш за 1 млн школьнікаў пачнуць вучобу 1 верасня

Больш за 1 млн школьнікаў пачнуць вучобу 1 верасня
Фота з архiва

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1 млн школьнікаў пачнуць вучобу 1 верасня. Такую інфармацыю журналістам паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звыш 1 млн вучняў, у тым ліку 114 тыс. першакласнікаў, сядуць за парты ў пачатку верасня. У 2020/2021 навучальным годзе ў Беларусі будуць функцыянаваць 2990 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Запланавана адкрыццё чатырох сучасных школ у Мінску, Віцебску, Гомелі і вёсцы Копішча Мінскага раёна", - расказала Ірына Каржова.

Начальнік упраўлення паведаміла, што ва ўстановы адукацыі размеркаваны звыш 4,7 тыс. маладых спецыялістаў. "Можам канстатаваць, што ўсе школы краіны цалкам забяспечаны кадрамі для арганізацыі адукацыйнага працэсу", - адзначыла яна.

Паводле слоў Ірыны Каржовай, захаваны ўсе меры сацыяльнай абароны вучняў: бясплатны праезд у грамадскім транспарце, падвоз да месца вучобы і назад, бясплатнае карыстанне падручнікамі і зніжэнне за гэта аплаты, харчаванне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. "Плануецца арганізаваць падвоз да месца вучобы амаль 66 тыс. вучняў, у гэтых мэтах задзейнічаюць каля 1,6 тыс. школьных аўтобусаў, у тым ліку 289 спецыяльна абсталяваных для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця", - расказала яна.

Ірына Каржова дадала: вучні 10-х класаў у гэтым годзе будуць займацца па новых вучэбных праграмах. Акрамя таго, у 2020 годзе ў школах аснасцяць 180 кабінетаў біялогіі, паставяць больш за 1,4 тыс. інтэрактыўных сэнсарных сістэм-мультыбордаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі