У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Жнв 2013

Больш як 90 унікальных абразоў XV - пачатку XIX стагоддзя прадставяць у Нацыянальным мастацкім музеі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка "Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы" адкрыецца 17 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі, паведамілі БЕЛТА ў НММ.

На выстаўцы, прысвечанай святкаванню ў Беларусі 1025-годдзя Хрышчэння Русі, будуць дэманстравацца больш як 90 унікальных твораў іканапісу XV - пачатку XIX стагоддзя з фондаў вядучых музеяў Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі.

Так, са збору Музея рускай іконы (Масква) будзе прадстаўлена 11 твораў XVII - пачатку XIX стагоддзя, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі - 12 ікон XV-XVIII стагоддзяў, Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага музея-запаведніка - 7 абразоў XVII-XVIII стагоддзяў, Нацыянальнага музея ў Бялградзе (Сербія) - 12 ікон XV-XVIII стагоддзяў. Таксама на выстаўцы можна будзе ўбачыць творы іканапісу з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Работа экспазіцыі прадоўжыцца да 5 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс