Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Aug 2015

Больш як 80 прадпрыемстваў паўдзельнічаюць у стокавым кірмашы ў Мінску 8-9 жніўня

7 жніўня, Мінск /Корр. БЕЛТА/. Больш як 80 прадпрыемстваў прымуць удзел у трэцім кірмашы стокавых нехарчовых тавараў, які адбудзецца ў раёне Палаца спорту 8-9 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Маштабны спецыялізаваны кірмаш пройдзе ў суботу і нядзелю з 10.00 да 17.00. У пашыранай распрадажы тавараў прымуць удзел больш як 80 айчынных вытворцаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Сярод іх такія прадпрыемствы, як "Аршанскі льнокамбінат", "Сукно", "Купалінка", "Алеся", "Цэнтр моды", "Галантэя", "Фабрыка галаўных убораў "Людміла", "Файбертэк", "Белкельме", "Луч", "Камволь", "Рамгіль-Тэкс", "Бабруйсктрыкатаж", "Надэкс", "Магатэкс", "Элема", "Белкрэда", "Вяснянка" і многія іншыя.

Вытворцы прадставяць не толькі тавары з калекцый, не рэалізаваных у сезон, але і новыя мадэлі. У адным месцы можна будзе набыць швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, дывановыя вырабы, абутак са скідкамі звыш 30 працэнтаў. На многія вырабы цэны знізяць на 70 працэнтаў. Таксама на кірмашы можна будзе купіць харчовыя тавары і прадукцыю грамадскага харчавання.

У галоўным упраўленні спажывецкага рынку паабяцалі, што на распрадажы створаць належныя ўмовы для прымеркі вырабаў - арганізуюць прымерачныя кабінкі, што адпавядаюць патрабаванням канфідэнцыянальнасці, эстэтычнасці, з дадатковымі аксесуарамі - банкеткамі і люстэркамі.

Першы стокавы кірмаш прайшоў у Мінску ў верасні мінулага года. Яго тавараабарот склаў Br1,6 млрд. Другая аналагічная распрадажа адбылася каля Палаца спорту 1-2 мая бягучага года. У ёй прынялі ўдзел больш як 100 вытворцаў прамысловых тавараў, было рэалізавана тавараў на Br3,5 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі