Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліс 2022

Больш як 6,52 млн жыхароў Беларусі прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

Больш як 6,52 млн жыхароў Беларусі прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19
Фота з архiва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 6 млн 520 тыс. жыхароў Беларусі прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19. Больш як 6 млн 624 тыс. чалавек атрымалі адну дозу вакцыны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Поўны курс вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш як 902,6 тыс. чалавек, Віцебскай - больш як 799,8 тыс., Гомельскай - больш як 989,2 тыс., Гродзенскай - больш як 703,3 тыс., Мінскай - амаль 1 млн, Магілёўскай - больш як 696,8 тыс., Мінску - больш як 1,314 млн.

Больш за 114,3 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш як 227,8 тыс. дзяцей 5-17 гадоў, з іх больш за 207,2 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 71,6 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам - 70,4 працэнта насельніцтва.

Таксама праводзіцца бустарная вакцынацыя насельніцтва, яе прайшлі 60 працэнтаў насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі