У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Ліс 2015

Больш як 300 вучоных з розных краін абмяркуюць тэму сучаснага стану культуры на канферэнцыі ў Мінску

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 300 вучоных прымуць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў", якая пройдзе ў Мінску 19 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які арганізуе канферэнцыю.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны вядучыя спецыялісты ў галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў, этналогіі, фалькларыстыкі, славістыкі, музеязнаўства з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Узбекістана, Казахстана, Польшчы. На канферэнцыі плануецца выступленне вядучых вучоных.

Самастойнай часткай праграмы стане майстар-клас па беларускіх народных танцах танцавальнага калектыву "Маладзічкі". У ходзе канферэнцыі магазін "Акадэмкніга" прадставіць навуковыя выданні, якія можна будзе купіць на кніжнай выстаўцы-продажы. Таксама ў праграму мерапрыемстваў уключана выступленне музычнага калектыву з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і наведванне экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры.

Мэтай штогадовай канферэнцыі з'яўляецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры; абмеркаванне актуальных праблем вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі; пошук сістэмных падыходаў да вырашэння актуальных задач захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс