Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Чэр 2015

Больш як 300 удзельнікаў з сямі краін абмяркуюць у Мінску феномен BIG DATA

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя BIG DATA 2015 пройдзе 16-19 чэрвеня ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Гэты форум у Беларусі праводзіцца ўпершыню. На адкрыццё, якое адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы, запрошаны міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд, павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін.

У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя, прадстаўнікі ўлады і буйнейшых сусветных ІТ-кампаній з Беларусі, Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі, Кітая, Нідэрландаў. Праграмай прадугледжаны майстар-класы ад спецыялістаў замежных ІТ-кампаній. Напрыклад, прадстаўнік кампаніі BEZNext (Чыкага, ЗША) прадэманструе стратэгіі і праграмныя рашэнні аналізу даных у рэжыме рэальнага часу.

Тэхналогіі BIG DATA - серыя падыходаў да апрацоўкі вялікіх аб'ёмаў інфармацыі - сёння набіраюць папулярнасць ва ўсім свеце. Сацыяльныя сеткі, мабільныя ўстройствы, бізнес-інфармацыя, навуковыя даследаванні - гэта толькі некаторыя крыніцы фарміравання "вялікіх даных". Тэхналогіі BIG DATA прымяняюцца ў бізнесе, маркетынгу, тэлекамунікацыі, вэб-аналітыцы, ахове здароўя, дзяржаўным кіраванні, адукацыі.

БДУІР рыхтуе спецыялістаў у галіне апрацоўкі "вялікіх даных". Так, з 2013 года ВНУ сумесна з кампаніяй BEZNext праводзіць навучанне па тэматыцы "Big Data and Predictive Analytics". Напаўненне курса пастаянна мяняецца са з'яўленнем новых рашэнняў на рынку BIG DATA. Іншым напрамкам работы ўніверсітэта ў гэтай сферы з'яўляецца аналіз інфармацыі аб выпускніках. Напрыклад, праз сацыяльныя сеткі збіраецца інфармацыя аб былых студэнтах факультэта камп'ютарных сістэм і сетак. Гэта дапамагае даведацца, якія спецыялісты і спецыяльнасці з'яўляюцца запатрабаванымі, у якіх кампаніях застаюцца працаваць выпускнікі. У далейшым гэта дапаможа палепшыць адукацыйны працэс ва ўніверсітэце.

Арганізатарамі навукова-практычнай канферэнцыі "BIG DATA 2015" з'яўляюцца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, BEZNext, IBM (Нью-Ёрк, ЗША), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Middlesex University (Лондан, Вялікабрыта́нія), DHTechnologies & Data Nubes (ЗША), ЗТАА "ЭПАМ Сістэмз", Itransition, ТАА "БЕЛ ХУАВЭЙ ТЭХНОЛАДЖЫС", WARGAMING.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі