У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Чэр 2018

Больш як 30 буйных мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску да Дня Незалежнасці

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 30 буйных культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці, пройдзе ў Мінску 2-3 ліпеня, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, 2 ліпеня каля Палаца спорту адбудзецца "Дзень вышыванкі" і фізкультурна-спартыўнае свята, у Палацы Рэспублікі ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Васiльковае неба".

3 ліпеня цэнтральнай падзеяй стане парад войскаў Мінскага гарнізона і масавы тэатралізаваны паказ "Мой родны кут" (пачатак у 10.00) ля стэлы "Мінск - горад-герой". У 21.00 пачнецца гала-канцэрт "Беларусь - адзіная Радзіма", кульмінацыяй стане стадыцыйная акцыя "Спяём гімн разам" (22.55).

Асноўнымі канцэртнымі пляцоўкамі ў Дзень Незалежнасці будзе тэрыторыя ля Палаца спорту і Верхні горад. Канцэрты творчых калектываў і святочныя гулянні будуць арганізаваны ва ўсіх раёнах горада. Завершыцца вечар святочным салютам.

Наземны грамадскі транспарт будзе хадзіць да 2 гадзін ночы, уваход у метро закрыецца ў 1.30.

Як паведамлялася, усяго план мерапрыемстваў уключае звыш 100 мерапрыемстваў. Святочная афіша размешчана на сайце Мінгарвыканкама. Святкаванне Дня Незалежнасці ўключае ў тым ліку цыкл спартыўных і спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў. Так, адбудуцца міжнародны турнір па сілавым экстрыме, пяршынствы па парусным спорце, лёгкай атлетыцы, спартыўных адзінаборствах. У парку імя 900-годдзя Мінска пройдзе дзіцячы велаквест, каля "Чыжоўка-Арэны" - вулічныя гонкі. Таксама ў праграме ёсць велапрабег па памятных месцах Мінска, квест-гульні, майстар-класы, мотапарад "Перамога", фестываль гіравога спорту і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс