Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Сак 2015

Больш як 200 спартсменаў з сямі краін прымуць удзел у турніры па вольнай барацьбе ў Гомелі

17 сакавіка, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. IX Міжнародны юнацкі турнір па вольнай барацьбе "Залатая рысь" пройдзе ў Гомелі 26-28 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары мерапрыемства. У ім прымуць удзел больш як 200 спартсменаў (юнакі і дзяўчаты 1998-1999 гадоў нараджэння) з Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Азербайджана і Беларусі.

Спартыўнае спаборніцтва будзе праходзіць на базе Гомельскай гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 8 і сярэдняй агульнаадукацыйнай школы нумар 2 імя Г.М. Склязнёва. Па яго выніках пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і медалямі.

Турнір праводзіцца штогод з мэтай папулярызацыі вольнай барацьбы як віду спорту сярод моладзі, умацавання і пашырэння дружалюбных сувязей паміж спартсменамі краін блізкага і далёкага замежжа. Упершыню ён адбыўся ў 2006 годзе, тады ў ім прынялі ўдзел 100 спартсменаў з чатырох краін. З кожным годам геаграфія ўдзельнікаў спаборніцтваў пашыраецца.

Арганізатары турніру - Гомельскі гарвыканкам, гарадская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву нумар 8, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Новабеліцкага раёна Гомеля "Залатая рысь" і аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Навабеліцкага раёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі