У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Чэр 2015

Больш як 2 тыс. даменных імён будзе выстаўлена на этап аўкцыёнаў у кірылічнай даменнай зоне

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 2 тыс. даменных імён будзе выстаўлена на этап аўкцыёнаў у кірылічнай даменнай зоне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў.

"Другі этап прыярытэтнай рэгістрацыі ў нацыянальнай даменнай зоне .бел пачынаецца 2 чэрвеня. На гэтым этапе пройдзе серыя дабрачынных аўкцыёнаў, на якія будзе выстаўлена больш як 2 тыс. даменных імён. Пры гэтым пакупнікі могуць прапаноўваць і свае варыянты для таргоў", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Сяргея Павалішава, стартавая цана лота складзе Br450 тыс., крок - Br50 тыс. "Сярод даменных імён, якія будуць прапанаваны на аўкцыёне, ёсць такія рускамоўныя варыянты, як бесплатно.бел, блондинки.бел, дети.бел. Ёсць і беларускамоўныя даменныя імёны - вiза.бел, вопратка.бел, гатэль.бел", - расказаў ён.

Грошы, атрыманыя на аўкцыёне, пойдуць на дабрачыннасць (за выключэннем кошту рэгістрацыі даменнага імя).

20 верасня 2014 года міжнародная некамерцыйная арганізацыя ICANN, якая рэгулюе пытанні, звязаныя з даменнымі імёнамі, IP-адрасамі і іншымі аспектамі функцыянавання сеткі інтэрнэт, выдзеліла Беларусі дамен .бел. Прыярытэтная рэгістрацыя даменаў у зоне .бел пачалася 1 сакавіка і прадоўжыцца да 1 кастрычніка 2015 года, пасля чаго пачнецца этап свабоднай рэгістрацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс