У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Крс 2019

Больш як 120 ілюстрацый Гюстава Дарэ прадставяць на выставе ў Гомелі

Больш як 120 ілюстрацый Гюстава Дарэ прадставяць на выставе ў Гомелі
Фота vaschenko.by

4 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Маштабны выставачны праект работ выдатнага французскага мастака, графіка, ілюстратара XIX стагоддзя Гюстава Дарэ адкрыецца 5 красавіка ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

У экспазіцыі больш як 120 ілюстрацый да літаратурных твораў, якія прынеслі Гюставу Дарэ сусветную славу, а таксама ілюстрацыі да Бібліі, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі ў канцы XIX стагоддзя.

У галерэі Г.Х.Вашчанкі расказалі, што Гюстаў Дарэ стварыў новы стыль у мастацтве, прывіў публіцы густ да яго і адкрыў у ілюстраванні кніг новыя грані. Звяртаючыся да першакрыніцы, мастак тонка трымаецца сюжэту, практычна даслоўна раскрываючы для чытачоў усе нюансы пачуццяў, перажыванняў, сумненняў, эмоцый персанажаў,  убіраючы іх у дзіўнае спляценне карункаў сваіх ліній.

"Пакарыўшы родную Францыю, талент Дарэ яшчэ пры жыцці перасягнуў межы гэтай краіны. Пра яго пачалі гаварыць у свеце як пра мастака, здольнага сваімі ілюстрацыямі праславіць нават самую звычайную рамантычную байку. Выдаўцы выстpойваліся ў чэргі за права першымі атрымаць ілюстрацыі Гюстава Дарэ да кніг, што рыхтаваліся да выдання", - растлумачылі ў карціннай галерэі.

Велізарная колькасць работ, мноства літаратурных твораў, якія ён праілюстраваў з уласцівым яму багаццем уяўлення, паэтычнае хараство адных яго гравюр, гумар іншых і змрочная чароўнасць трэціх - усё гэта крыніцы для сапраўднага захаплення, якое змогуць адчуць і гледачы ў Гомелі.

Выстава "Шэдэўры Гюстава Дарэ" ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі прадоўжыцца па 2 чэрвеня.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс