Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Май 2017

Больш як 110 беларускіх дызайнераў прадставяць свае калекцыі ў фінале "Млын моды-2017"

Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота "Млын моды"

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 110 беларускіх дызайнераў прадставяць свае калекцыі ў фінале XXVI Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды-2017". Аб гэтым паведаміла сёння журналістам дырэктар Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Надзея Васільчанка адзначыла высокую цікавасць да конкурсу ў бягучым годзе. Арганізатары атрымалі эскізы 450 калекцый, 100 з іх, прадстаўленыя 118 дызайнерамі, выйшлі ў фінал. У паказах, якія адбудуцца 17 мая ў Палацы спорту, прымуць удзел 120 мадэлей.

У намінацыі "Фота" прадстаўлены 30 фатографаў і 35 мадэлей з Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцей і горада Мінска. Спецыяльная тэма намінацыі - "Сацыяльны рэпартаж у стылі fashion". Кожны аўтар выбіраў уласны напрамак, сярод якіх экалогія, бяздомныя жывёліны, залежнасць дзяцей ад сацыяльных сетак.

Дырэктар цэнтра пераканана, што многія калекцыі, прадстаўленыя ў конкурсе, можна і сёння запускаць у вытворчасць. "Ёсць шмат цікавых прыкладаў. Мы бачым сваю задачу ў тым, каб дапамагаць нашым дызайнерам выходзіць на рынак. Разлічваем на дапамогу "Беллегпрама", - сказала Надзея Васільчанка.

Загадчыца аддзела моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Святлана Гнядзёнак у сваю чаргу дадала, што гледачы, напэўна, ацэняць незвычайны творчы падыход маладых беларускіх мадэльераў. Ім цікавыя такія напрамкі, як футурызм, фолк і іншыя. "У фінал выйшлі самыя моцныя калекцыі, якія не сорамна паказваць шырокай публіцы. Думаю, што мы ў тэндэнцыях, хацелася б, каб гэта адлюстроўвалася ў нашай лёгкай прамысловасці", - адзначыла Святлана Гнядзёнак.

Галоўны прыз "Млына моды-2017" - удзел у міжнародных творчых майстэрнях, знаёмства з вядучымі замежнымі школамі і магчымасць стаць удзельнікам паказаў на адной з пляцовак за мяжой. У мінулым годзе прызёры адправіліся ў Варшаву і Кракаў.

Фестываль-конкурс "Млын моды-2017" праходзіць 16-17 мая. У ім прымаюць удзел дызайнеры, мадэлі, фатографы. У журы конкурсу - замежныя эксперты. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства адукацыі Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі