Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Жнв 2020

Бліжэйшыя матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі пройдуць без гледачоў на трыбунах - АБФФ

Бліжэйшыя матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі пройдуць без гледачоў на трыбунах - АБФФ
Фота з архiва

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бліжэйшыя матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі ва ўсіх лігах пройдуць без гледачоў. Такое рашэнне 20 жніўня прыняло бюро выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" ў сувязі з бягучай абстаноўкай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчы маючага адбыцца тура сярод каманд вышэйшай, першай і другой ліг, а таксама жаночага першынства краіны будуць праведзены без балельшчыкаў на трыбунах футбольных арэн.

У гульнях 22-га тура элітнага дывізіёна 30-га нацыянальнага першынства згуляюць:

21 жніўня

"Слуцк" - "Дынама" (Мінск), "Іслач" (Мінскі раён) - "Шахцёр" (Салігорск), "Дынама" (Брэст) - "Белшына" (Бабруйск);

22 жніўня

"Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Смалявічы", "Гарадзея" - "Рух" (Брэст);

23 жніўня

"Славія" (Мазыр) - "Віцебск", "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Мінск", "Нёман" (Гродна) - БАТЭ (Барысаў).

Турнірнае становішча: "Шахцёр" - 43 ачкі (21 матч), БАТЭ - 40 (21), "Нёман" - 38 (20), "Тарпеда-БелАЗ" - 34 (21), "Іслач" - 32 (21), "Энергетык-БДУ" - 31 (21), "Дынама" (Мінск) - 30 (20), "Рух" - 30 (21), "Віцебск" - 29 (21), "Дынама" (Брэст) - 29 (19), "Славія" - 23 (19), "Слуцк" - 21 (20), "Гарадзея" - 20 (21), "Мінск" - 18 (18), "Белшына" - 16 (21), "Смалявічы" - 14 (19).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі форвард "Шахцёра" Джасурбек Яхшыбоеў, які забіў 12 мячоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі