Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Май 2013

Білеты на матчы чэмпіянату свету па хакею ў Мінску можна набываць з верасня 2013 года

23 мая, Мінск /Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА/. Продаж білетаў на матчы чэмпіянату свету па хакею-2014, які з 9 па 25 мая пройдзе ў Мінску, можна будзе набыць, пачынаючы з верасня 2013 года. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі, арганізаванай у рамках рэкламна-інфармацыйнага тура для генеральных агентаў афіцыйнага турыстычнага аператара чэмпіянату свету цэнтра па санаторна-курортнай рабоце "ЦэнтрКурорт", паведамілі прадстаўнікі аргкамітэта будучага сусветнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Начальнік цэнтра па санаторна-курортнай рабоце "ЦэнтрКурорт" Алег Міхайлаў, расказаў, што папярэдне продаж пакетаў білетаў плануецца праанансаваць у рамках дня горада Мінска, які адзначаецца ў пачатку верасня. Старт продажу таксама плануецца на верасень 2013 года.

"Білетная праграма прадугледжвае на працягу першых двух месяцаў продаж пакетаў білетаў практычна на ўвесь чэмпіянат свету. Адзінкавы продаж білетаў пачнецца прыкладна за два месяцы да пачатку чэмпіянату, а можа, і меншы час. Таму летам 2013 года нам будзе неабходна правільна скласці пакеты, каб для балельшчыкаў, якія захочуць іх набыць, іх кошт атрымаўся як мінімум на ўзроўні або ніжэйшы за той кошт, які яны атрымліваюць, падсумаваўшы ўсе расходы, не звяртаючыся да паслуг тураператараў. Неабходна прадугледзець скідкі на перавозкі, гасцініцы. Трэба зрабіць так, каб купляць пакеты было больш выгадна, чым усё набываць паасобку самому", - адзначыў Алег Міхайлаў.

Прадстаўнікі генеральных агентаў афіцыйнага тураператара выказалі пажаданне, каб ужо ў час правядзення чэмпіянату свету на галоўных яго пляцоўках "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне" нават у час таго ці іншага матчу працавалі білетныя касы і аматары хакея бесперашкодна маглі набыць у іх білеты на праводзімы матч. Намеснік дырэктара дырэкцыі па правядзенню чэмпіянату свету-2014 Аляксандр Шэвель парыраваў, што аб гэтым вядзецца размова, паколькі і Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) падтрымлівае гэту ініцыятыву.

Аляксандр Шэвель назваў білетную праграму асновай аплаты правядзення чэмпіянату свету, таму ёй удзяляецца вельмі вялікая ўвага. "Яшчэ два гады таму на чэмпіянатах свету было забаронена ўстанаўліваць кошт білетаў на асобныя матчы. Была адзіная планка: уваход на матчы папярэдняга раўнда каштаваў 10 еўра, на чвэрцьфіналы - 15-20 еўра. Літаральна ў пазамінулым годзе на чэмпіянаце свету ў Фінляндыі і Швецыі ўпершыню было прыменена паняцце рэйтынгавых матчаў, калі білеты на асобныя гульні каштавалі вышэй. Тое ж самае было і ў гэтым годзе. Аналіз, які праводзіцца ІІХФ і яе камерцыйным партнёрам кампаніяй Infront, паказвае, што вызначэнне рэйтынгавых і нярэйтынгавых матчаў, а таксама павелічэнне або змяншэнне цаны на 1 еўра даюць большы вынік у атрыманні прыбытку, і ў Мінску пойдуць гэтым шляхам", - сказаў ён.

Намеснік дырэктара дырэкцыі па правядзенню чэмпіянату свету-2014 дадаў, што аналізуецца плацежаздольнасць балельшчыкаў розных краін і, зразумела, беларускіх, у якіх дамашні чэмпіянат свету выкліча вялікую цікавасць. "Мы прасочваем сувязь з расцэнкамі білетаў на гульні мінскага "Дынама" ў КХЛ, якія праходзяць у беларускай сталіцы, дзе, як вядома, два гады ў "Мінск-Арэне" збіраецца па 15 тыс. амаль на кожны матч. У матчах чэмпіянату свету мы не плануем выходзіць за сярэднюю цану гэтых матчаў. Нават для сярэдняга беларускага балельшчыка білеты на папярэдні раўнд, на пачатак раўнда плэй-оф (чвэрцьфіналы) будуць даступнымі. Хоць будуць і білеты, за якія давядзецца заплаціць 300 еўра", - падкрэсліў Аляксандр Шэвель.

Плануецца, што самыя танныя білеты на матчы чэмпіянату свету-2014 па хакею будуць каштаваць 10 еўра. Білетная праграма, распрацаваная да яго правядзення, праходзіць экспертызу ў камерцыйнага партнёра Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) - кампаніі Infront.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі