У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Кст 2014

Білет на поезд з Мінска ў Нацыянальны аэрапорт будзе каштаваць Br25 тыс.

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Білеты на поезд ад вакзала Мінск-Пасажырскі да Нацыянальнага аэрапорта Мінск будуць каштаваць па Br25 тыс. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Мінэканомікі нумар 69 ад 10 кастрычніка, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У сваю чаргу цана за праезд ад станцыі Смалявічы да прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт Мінск будзе складаць Br14,6 тыс.

Як паведамлялася, Беларуская чыгунка пачне ў лістападзе тэставую эксплуатацыю дызель-паяздоў у напрамку Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Першапачаткова для таго, каб дабрацца да Нацыянальнага аэрапорта Мінск ад вакзала Мінск-Пасажырскі, пасажырам спатрэбіцца каля гадзіны з улікам затрачанага на трансферт часу. Яшчэ раней паведамлялася, што паязды ў напрамку гэтага аэрапорта будуць запушчаны 7 лістапада. Спачатку будзе арганізаваны рух па чыгуначнай лініі на сучасных дызель-паяздах. Існуючы чыгуначны пуць будзе прадоўжаны амаль да самага аэрапорта. Астатнія 550 м да аэрапорта пасажыры змогуць пераадолець на спецыялізаваных аўтобусах з нізкай падлогай або пры дапамозе травалатара (рухомай бесступеньчатай дарожкі. - Заўвага БЕЛТА).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску