У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліс 2015

Бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Ізраілем з 26 лістапада

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Ізраілем з 26 лістапада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міжурадавае пагадненне з Ізраілем аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў было падпісана ў Мінску ў верасні 2014 года. Дакумент рэгулюе пытанні, звязаныя з увядзеннем на двухбаковай аснове для грамадзян Беларусі і Ізраіля, якія з'яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных нацыянальных пашпартоў (за выключэннем дыпламатычных і службовых), бязвізавага парадку ўезду на тэрыторыю або выезду з тэрыторыі дзяржавы другога боку з мэтай візіту або знаходжання, што не перавышае 90 дзён на працягу 6 месяцаў з даты першага ўезду.

Бакі таксама дамовіліся захаваць за сабой права адмовіць ва ўездзе ў сваю дзяржаву грамадзянам, якіх лічаць непажаданымі, або скараціць тэрмін іх знаходжання на сваёй тэрыторыі.

Пагадненне заключана на адзін год, і яго дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на наступныя аднагадовыя перыяды да таго часу, пакуль адзін з бакоў не накіруе другому па дыпламатычных каналах пісьмовае паведамленне аб спыненні дзеяння дакумента. У такім выпадку ён спыняе сваё дзеянне на 90-ы дзень з даты атрымання паведамлення другім бокам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс