Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Жнв 2016

Бязвізавы рэжым для турыстаў прапануецца ўвесці яшчэ на трох асабліва ахоўных тэрыторыях Беларусі

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе ўвесці бязвізавы рэжым для турыстаў яшчэ на трох трансгранічных асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (ААПТ). Аб гэтым заявіў сёння міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута на сумесным пасяджэнні калегій Мінпрыроды і Мінспорту, тэмай якога стала развіццё экалагічнага турызму ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важным з'яўляецца і развіццё трансгранічнага экалагічнага турызму. Ужо даволі даўно такія экалагічныя маршруты функцыянуюць у Белавежскай пушчы. Турыст, які падарожнічае па беларускай частцы пушчы, пры наяўнасці шэнгенскай візы можа прагуляцца і па польскай яе частцы. Акрамя таго, з 2015 года для турыстаў, якія наведваюць Белавежскую пушчу тэрмінам на тры дні, дзейнічае бязвізавы рэжым. Беручы пад увагу гэты станоўчы вопыт, неабходна прапрацаваць пытанне аб увядзенні бязвізавага рэжыму і для турыстаў, якія наведваюць трансгранічныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі "Котра - Чапкеляй", "Рычы - Сіленэ" і "Браслаўскія азёры - Аўгшдаўгава", - адзначыў міністр.

Андрэй Каўхута таксама нагадаў аб стварэнні новага трансгранічнага маршруту "Па запаведных мясцінах Паазер'я", які пройдзе па тэрыторыі Беларусі і Расіі. "Плануецца, што ў гэты маршрут будуць уключаны тэрыторыі адразу некалькіх нацыянальных паркаў: "Браслаўскія азёры", "Нарачанскі", "Смаленскае Паазер'е", "Себежскі" і Бярэзінскага біясфернага запаведніка. У гэтым выпадку даўжыня шляху для турыстаў складзе 500 км", - падкрэсліў ён.

Сістэма ААПТ Беларусі на 1 ліпеня 2016 года ўключае 1275 тэрыторый, у тым ліку Бярэзінскі біясферны запаведнік, 4 нацыянальныя паркі ("Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры", "Прыпяцкі", "Нарачанскі"), 98 заказнікаў рэспубліканскага значэння, 275 заказнікаў мясцовага значэння, 329 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння, 568 помнікаў прыроды мясцовага значэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі