Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Стд 2016

Біятланісткі зборнай Беларусі фінішавалі сёмымі ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Антхольцы

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біятланісткі зборнай Беларусі фінішавалі сёмымі ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Антхольцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Надзея Скардзіна, Ганна Сола, Дар'я Юркевіч і Ірына Крыўко пераадолелі дыстанцыю за 1 гадз 09 мін 24,6 сек. Беларускі не дапусцілі промахаў на васьмі агнявых рубяжах, але выкарысталі пяць дадатковых патронаў.

Выйгралі жаночую эстафету на этапе Кубка свету ў Антхольцы біятланісткі Францыі - 1 гадз 07 мін 53,5 сек (0 промахаў + 8 дадатковых патронаў). Другое месца, нягледзячы на два штрафныя кругі па ходзе дыстанцыі, занялі чэшскія біятланісткі - 1 гадз 08 мін 10,7 сек (2 промахі + 7 дадатковых патронаў). Трэцяе месца ў каманды Расіі - 1 гадз 08 мін 14,6 сек (0+10).

У Кубку нацый жаночая зборная Беларусі займае 9-е месца - 3246 ачкоў. Лідзіруе каманда Германіі, якая фінішавала ў Антхольцы дзясятай, - 4204 ачкі, другое месца займае Чэхія - 3972 ачкі, на трэцім радку рэйтынгу Італія - 3908 ачкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі