У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліп 2020

Бясплатны анлайн-рэсурс па ўсвядомленым бацькоўстве створаны ў Беларусі

Бясплатны анлайн-рэсурс па ўсвядомленым бацькоўстве створаны ў Беларусі
Фота з архiва

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бясплатны адукацыйны анлайн-рэсурс "Ты не адна" для будучых мам і тат, якія нацэлены на ўсвядомленае бацькоўства, створаны ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА аўтары праекта.

Напаўненне рэсурсу - гэта звыш 340 гадзін інтэрв'ю ад больш як 40 экспертаў (медыкаў, псіхолагаў, педагогаў), дакументальныя кадры і змястоўная інфаграфіка. Увесь кантэнт падзелены на восем інфармацыйных блокаў. Пасля кожнага блока ўдзельнікаў чакае міні-залік, пры яго паспяховым праходжанні можна пераходзіць да наступнага блока. Праграму курса суправаджае серыя рэсурсных спасылак і тэкставае выкладанне зместу для тых, хто аддае перавагу чытанню, а не відэа.

"Адукацыйны анлайн-курс "Ты не адна" атрымаўся простым, зразумелым і пазітыўным. Пры падтрымцы вядучых спецыялістаў-медыкаў Мінска і Мінскай вобласці ўдалося падрыхтаваць кароткія, але пры гэтым змястоўныя відэа. Яны даюць дэталёвыя адказы на ўсе пытанні адносна бацькоўства. Дзякуючы курсу з'явілася магчымасць не проста падрыхтавацца да цяжарнасці і родаў, але і параўнаць меркаванні экспертаў з вялікім вопытам. Цяпер у будучых мам і тат ёсць прыкладны дапаможнік, які, мы вельмі спадзяёмся, адцягне іх увагу ад саветаў "доктара"-інтэрнэту", - адзначыла галоўны акушэр-гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Іканастасава.

Аўтары праекта перакананы, што яго ўдзельнікі ацэняць не толькі інфармацыйную частку, але і пазітыўны эмацыянальны пасыл. Цяжарнасць і роды - гэта камандная работа і працэс, у якім кожны ўдзельнік зацікаўлены ў шчаслівым і лёгкім ходзе і выніку.

"Мы ўдзялілі ўвагу не толькі медыцынскай частцы, але і псіхалагічнай, сацыяльнай. Асобная ўвага - тэме бацькоўства, яго прыродзе і партнёрскім родам. Нягледзячы на тое, што каманда праекта ўклала максімум інфармацыі і прыклала максімум намаганняў для стварэння ўнікальнага адукацыйнага курса, мы ўсё роўна бачым патэнцыял для яго пашырэння і насычэння новымі даследаваннямі і практычнымі матэрыяламі", - дадала аўтар праекта і кіраўнік сацыяльнага цэнтра "Шчаслівы малыш" SOS - Дзіцячая вёска (Бараўляны) Ірына Шмак.

А намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка падкрэсліла важнасць часткі праекта, прысвечанай сацыяльным гарантыям. Бацькоў у даступнай і зразумелай форме знаёмяць і дапамагаюць ім разабрацца з прапануемым дзяржавай пакетам мер.

Адукацыйны анлайн-курс "Ты не адна" даступны па спасылцы https://kursy.sos-notalone.by.

Праект рэалізаваны міжнароднай грамадскай арганізацыяй "SOS - Дзіцячыя вёскі Беларусь" сумесна з камітэтамі па ахове здароўя, працы і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама пры фінансавай падтрымцы "SOS - Дзіцячыя вёскі" Польшчы і пасольства Канады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс