Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Снж 2015

Бежанцам у Беларусі плануецца прадастаўляць роўныя з грамадзянамі краіны правы на медабслугоўванне

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў некаторыя законы, якія датычацца вымушанай міграцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, законапраектам прадугледжваецца надаць замежным грамадзянам, якія атрымалі ў Беларусі статус бежанцаў, такое ж права на медабслугоўванне, як і ў беларускіх грамадзян.

Акрамя таго, з'явіцца адзіная працэдура падачы хадайніцтва аб атрыманні статусу бежанца, дадатковай абароны або прыстанішча. Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалай Мельчанка, прадстаўляючы гэты дакумент у Палаце прадстаўнікоў, адзначыў, што тэрмін разгляду хадайніцтва, як чакаецца, не будзе перавышаць шасці месяцаў.

Таксама будзе вызначаны парадак дзеянняў у тым выпадку, калі адначасова і масава ў краіну прыбываюць іншаземцы, якія заяўляюць аб жаданні атрымаць абарону. "Будуць вызначаны паўнамоцтвы дзяржорганаў па іх уліку, ажыццяўленні абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі, абавязковага медыцынскага агляду і ідэнтыфікацыі асобы", - растлумачыў Мікалай Мельчанка.

Паводле даных МУС на 1 верасня 2015 года, з хадайніцтвамі аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны ў кампетэнтныя органы ў Беларусі звярнуліся 599 чалавек. Сярод іх 457 грамадзян Украіны, 77 - Сірыі, 24 - Афганістана, 12 - Ірака. Як растлумачыў прадстаўнік кіраўніцтва МУС, у апошнія гады ў Беларусі назіраецца рост мігрантаў, якія хадайнічаюць аб атрыманні статусу бежанца або дадатковай абароны. У 2012 годзе было 106 зваротаў, у 2013-м - 208, 2014-м - амаль 900, у 2015-м - больш за 1160. Цяпер амаль 75 працэнтаў гэтых людзей - грамадзяне Украіны.

Мікалай Мельчанка адзначыў, што папраўкі, прынятыя сёння ў першым чытанні, гэта ў тым ліку рэакцыя на змяненні ў міграцыйнай сітуацыі. "Істотнага ўплыву на абстаноўку ў нашай рэспубліцы той крызіс, які ёсць у краінах Заходняй Еўропы, не аказаў", - дадаў намеснік міністра. У той жа час ён адзначыў, што ў Беларусі павінны ўлічваць той вопыт, які цяпер атрымалі краіны ЕС на фоне павелічэння патоку бежанцаў.

З прычыны таго што даволі вялікі ўчастак граніцы (з расійскага боку) фактычна адкрыты, беларускія праваахоўнікі праводзяць пэўныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы з калегамі з Федэральнай міграцыйнай службы Расіі. Таксама ёсць супрацоўніцтва ў гэтай сферы з калегамі з Еўрасаюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі