Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Май 2020

Белтэлерадыёкампанія пакажа шоу "Еўрабачанне: Europe Shine a Light"

Белтэлерадыёкампанія пакажа шоу
Фота арганізатараў шоу

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by пакажуць 16 мая у прамым эфіры спецыяльны праект Еўрапейскага вяшчальнага саюза "Еўрабачанне: Europe Shine a Light". Каменціраваць шоу для беларусаў будзе Яўген Перлін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Рашэнне аб адмене конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" у Ратэрдаме ў яго прывычным фармаце было прынята ЕВС у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце. Замест гэтага тэлегледачоў чакае асаблівае шоу без конкурснага спаборніцкага прынцыпу. Праект "Еўрабачанне: Europe Shine a Light", прызначаны аддаць даніну павагі пацярпелым ад каранавіруса і тым, хто з ім змагаецца, убачаць жыхары 45 краін.

У прамым эфіры з тэлестудыі ў Нідэрландах з дапамогай відэапаштовак пераможцы і зоркі "Еўрабачання" розных гадоў, а таксама артысты конкурсу звернуцца да свету са словамі падтрымкі і ўдзячнасці, прадставяць найбольш яркія 30-секундныя фрагменты сваіх конкурсных кампазіцый і выканаюць агульную песню Love Shine A Light. Асаблівым элементам праграмы стане сумеснае віртуальнае выкананне песні What's Another Year паклоннікамі "Еўрабачання" з усяго свету.

"Якія яшчэ сюрпрызы падрыхтавалі арганізатары тэлепраекта "Еўрабачанне: Europe Shine a Light", беларусы разам са шматмільённай аўдыторыяй папулярнага песеннага конкурсу даведаюцца 16 мая ў 22.00", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі