Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Чэр 2020

БЕЛТА запускае мультымедыйны праект "З гонарам у сэрцы"

БЕЛТА запускае мультымедыйны праект

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва запускае мультымедыйны праект "З гонарам у сэрцы", прысвечаны дасягненням суверэннай Беларусі ў розных сферах, паведамляе БЕЛТА.

За гады незалежнасці нашай краінай пройдзены вялікі шлях развіцця, вынікі гэтага працэсу можа адчуць кожны беларус. Пасля развалу Савецкага Саюза мы змаглі не толькі захаваць краіну, але і прымножыць яе эканамічны патэнцыял, забяспечыць кожнаму грамадзяніну неабходны набор сацыяльных гарантый, умацаваць нацыянальную бяспеку. Голас Беларусі чуваць на аўтарытэтных міжнародных пляцоўках, у многім дзякуючы мірным ініцыятывам кіраўніцтва краіны.

Кожны выпуск праекта "З гонарам у сэрцы" будзе расказваць аб дасягненнях у развіцці пэўнай сферы - ад высокіх тэхналогій і нацыянальнай бяспекі да медыцыны і нацыянальнай культуры.

Пры падрыхтоўцы выпускаў выкарыстоўваюцца архіўная інфармацыя, падшыўкі газет, фатаграфіі і відэа, рэпартажы нашых карэспандэнтаў і інфаграфікі.

Першы лангрыд расказвае аб захаванні і дынамічным развіцці беларускай прамысловасці  (http://zhonaram.belta.by/). Мы наведалі знакавыя айчынныя гіганты і невялікія прыватныя вытворчасці, адабралі самую важную інфармацыю, фота і відэа з прадпрыемстваў, пра якія мы гаворым "З гонарам у сэрцы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі