У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Чэр 2018

БЕЛТА прэзентуе ўнікальныя архіўныя фатаграфіі кожнага рэгіёна Беларусі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юбілейная фотавыстаўка БЕЛТА "Імгненні стагоддзя" пачынае сваю работу ў Брэсце 19 чэрвеня. Да канца 2018-га, юбілейнага для БЕЛТА года, экспазіцыя наведае ўсе абласныя цэнтры і г. Мінск.

Выстаўка БЕЛТА ўключае 36 шырокафарматных фатаграфій (50Х70 см), якія адлюстроўваюць асноўныя вехі ў гісторыі Беларусі з 1918 года па цяперашні час. Асноўная экспазіцыя будзе дапоўнена ўнікальнымі архіўнымі кадрамі з гісторыі кожнага рэгіёна правядзення выстаўкі.

У Брэсце наведвальнікі змогуць азнаёміцца з эксклюзіўнымі фатаграфіямі Брэсцкай крэпасці і кадрамі важнейшых гістарычных падзей вобласці. Напрыклад, у ліку фатаграфій будуць прадстаўлены здымкі пасляваеннага Брэста 1944 года.

Фотавыстаўка прымеркавана да гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У дзень адкрыцця ў гасцей экспазіцыі будзе магчымасць падзяліцца сваімі ўражаннямі ў "Кнізе водгукаў". Выстаўка фатаграфій БЕЛТА прадоўжыць сваю работу да 24 чэрвеня ўключна ў кінатэатры "Беларусь".

Наступным горадам выстаўкі "Імгненні стагоддзя" стане Віцебск. Экспазіцыя расчыніць дзверы для наведвальнікаў 10 ліпеня ў час правядзення Славянскага базару.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс