Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Снж 2017

БЕЛТА адкрыла кітайскую моўную версію інтэрнэт-сайта

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва адкрыла кітайскую моўную версію інтэрнэт-сайта. Яна размешчана па адрасе http://chn.belta.by/.

Наведвальнікам прапануюцца інфармацыйныя паведамленні, фота- і відэакантэнт, тэматычныя сюжэты аб ключавых падзеях у палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным, спартыўным жыцці Беларусі.

Інфармацыя пра Беларусь сёння запатрабавана кітайскамоўнай аўдыторыяй: сумесна з КНР паспяхова рэалізуюцца двухбаковыя праекты, расце цікавасць да беларускай тэматыкі з боку кітайскіх бізнесменаў, інвестараў і турыстаў. Развіццё супрацоўніцтва з Кітаем з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі.

БЕЛТА - буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь. З 1918 года БЕЛТА нязменна захоўвае афіцыйны статус дзяржаўнага агенцтва навін краіны, з'яўляючыся аўтарытэтнай крыніцай аператыўнай інфармацыі аб падзеях у Беларусі.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва працуе ў рэжыме рэальнага часу і штодзень публікуе каля 200 інфармацыйных паведамленняў, 120 фотаздымкаў, а таксама відэасюжэты і інфаграфіку.

Акрамя беларускай, рускай, кітайскай моўных версій наведвальнікі інтэрнэт-партала БЕЛТА могуць скарыстацца англійскай, іспанскай і нямецкай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі