Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Чэр 2023

БЕЛАЗ выпусціў пяцітысячны кар'ерны самазвал

БЕЛАЗ выпусціў пяцітысячны кар'ерны самазвал
Фота з архiва

23 чэрвеня, Жодзіна /Кар. БЕЛТА/. БЕЛАЗ выпусціў юбілейны пяцітысячны кар'ерны самазвал. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, адбылося на тэрыторыі завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З канвеера цэха зборкі, выпрабаванняў аўтамабіляў і цягачоў урачыста сышоў пяцітысячны БЕЛАЗ у класе грузападымальнасці 130-136 т. Юбілейная мадэль ужо знайшла свайго пакупніка і зусім хутка паедзе ў Расію.

У час урачыстага мерапрыемства генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" Сяргей Нікіфаровіч адзначыў, што выпуск пяцітысячнага самазвала сведчыць аб запатрабаванасці гэтай мадэлі. "Самазвал працуе амаль на ўсіх кантынентах і паказвае сваю эфектыўнасць у горназдабыўной прамысловасці. Самазвал у свой час быў распрацаваны паспяхова. Наша прадпрыемства ўпэўнена стаіць на нагах і з аптымізмам глядзіць у будучыню", - расказаў ён.

Паводле слоў гендырэктара, у гэтым годзе закладзена традыцыя прысваення кар'ерным самазвалам імёнаў выдатных людзей, якія прысвяцілі заводу ўсё сваё жыццё. "Юбілейнаму кар'ернаму самазвалу прысвоена імя Дзмітрыя Іванавіча Сыракваша, які кіраваў заводам з 1979 па 1992 год. Гэты чалавек прысвяціў усяго сябе прадпрыемству і стаяў ля яго вытокаў", - дадаў Сяргей Нікіфаровіч.

Самазвал БЕЛАЗ-7513 заслужыў такую ўвагу, лічыць Герой Беларусі і былы гендырэктар БЕЛАЗа Павел Марыеў. "Сёння ён займае асноўную загрузку рабочых месцаў практычна ў кожным цэху. Вельмі важны з пункту гледжання аб'ёму таварнай прадукцыі завода, развіцця экспартнага патэнцыялу нашай краіны, стварэння і павелічэння магутнасцей на горназдабыўных прадпрыемствах дружалюбных краін", - падкрэсліў ён.

Павел Марыеў нагадаў, што прататыпам гэтага самазвала стаў БЕЛАЗ-7512 з грузападымальнасцю 110 т. Распрацоўкай, стварэннем магутнасцей і ўмоў для яго работы ў аўтагаспадарцы займаўся Дзмітрый Іванавіч Сыракваш. "Ён шмат што зрабіў для таго, каб гэтыя самазвалы выходзілі такой буйной серыяй. Яму было нялёгка, таму што ў гэты перыяд яму давялося сумяшчаць работы па будаўніцтве завода, стварэнні канструкцый, тэхналогій і калектыву. Усё гэта Дзмітрый Іванавіч пераадолеў і цудоўна справіўся. Сёння мы карыстаемся яго зачынамі", - адзначыў былы гендырэктар.

Самазвалы серыі 7513 грузападымальнасцю 130 т - візітная картка БЕЛАЗа. Гэта адны з самых запатрабаваных і папулярных кар'ерных самазвалаў у гарнякоў. Яны максімальна прыстасаваны да складаных горнатэхнічных умоў адкрытых распрацовак. Цяпер серыя БЕЛАЗ-7513 уключае 9 мадэлей, больш як 140 выкананняў. Толькі за апошнія пяць гадоў самазвалы серыі БЕЛАЗ-7513 пастаўляліся ў Расію, Украіну, Казахстан, Узбекістан, Балгарыю, Боснію і Герцагавіну, Манголію, Індыю.

На базе 130-тонніка белазаўскімі канструктарамі створаны рабатызаваны кар'ерны самазвал БЕЛАЗ-7513R. Беспілотнік можа працаваць у камандным, а таксама дыстанцыйным або аўтаномным рэжымах у складзе рабатызаваных горназдабыўных комплексаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі