Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Снж 2012

"Белавія" знізіла тарыфы па дзесяці напрамках да канца зімы за выключэннем навагодніх свят

11 снежня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" са снежня да канца лютага знізіла тарыфы на пералёт пасажыраў па дзесяці напрамках, якія злучаюць Мінск з буйнымі гарадамі Еўропы і СНД. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе нацыянальнай авіякампаніі.

"Зніжаны тарыф, які ўстанаўліваецца "Белавія", ад 10 да 55 працэнтаў у залежнасці ад рэйса, таксы і зборы застаюцца на ранейшым узроўні, але ў любым выпадку білеты сталі таннейшыя", - растлумачылі спецыялісты. Самае істотнае скарачэнне тарыфу датычыцца рэйсаў з беларускай сталіцы ў Варшаву (менш на 55 працэнтаў ад раней дзеючага), Екацярынбург (на 41 працэнт), Баку (на 39 працэнтаў), Гановер (на 25 працэнтаў).

У прэс-службе адзначылі, што прапанова па продажы білетаў па зніжаных цэнах не будзе дзейнічаць у дні навагодніх і калядных свят - з 21 снежня па 14 студзеня.

Гаворачы аб новаўвядзеннях гэтай зімы, у прэс-службе расказалі, што ў канцы снежня "Белавія" разлічвае адкрыць рэгулярны рэйс з Мінска ў Барселону (Іспанія). Акрамя таго, у снежні-студзені авіякампанія плануе выконваць чартарныя рэйсы з Мінска ў Салонікі (Грэцыя). "Прадумваючы гэты маршрут, мы робім акцэнт на аматараў гарналыжнага спорту і экстрэмальнага адпачынку", - удакладнілі ў прэс-службе.

Нацыянальная авіякампанія "Белавія", створаная ў 1996 годзе, з'яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам у Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы з Мінска, Гомеля і Гродна па 42 напрамках у 24 краіны Еўропы і Азіі. З 1997 года з'яўляецца правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010 года - членам Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). "Белавія" адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі. За студзень-лістапад 2012 года больш як 1,2 млн. пасажыраў скарысталіся паветранымі суднамі "Белавія", што на 23,7 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. За лістапад аб'ём пасажыраперавозак узрос на 32,8 працэнта і склаў амаль 78,5 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі