Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Сак 2013

"Белавія" павялічвае частату палётаў у Стамбул да чатырох разоў у тыдзень

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" ўводзіць дадатковы рэйс Мінск - Стамбул - Мінск. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

"З 31 сакавіка "Белавія" павялічвае частату палётаў у сталіцу Турцыі да чатырох разоў у тыдзень. Рэйсы будуць выконвацца на самалётах Boeing 737-300, Boeing 737-500 і Embraer 175", - расказалі ў прэс-службе. Дадатковы рэйс ўводзіцца па чацвяргах.

Як растлумачылі ў авіякампаніі, павелічэнне частаты выканання рэйсаў ажыццяўляецца ў сувязі з павелічэннем пасажырапатоку паміж Мінскам і Стамбулам, а таксама для паляпшэння ўмоў пералёту транзітных пасажыраў, якія едуць са Стамбула праз Мінск у пункты Еўропы, СНД і назад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс