Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Feb 2017

"Белавія" апярэдзіла Lufthansa і KLM у рэйтынгу авіякампаній расійскага Forbes

Белавія – буйнейшы авіяперавозчык Беларусі15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" апярэдзіла Lufthansa і KLM у рэйтынгу авіякампаній расійскага Forbes, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачвае расійскі Forbes на сваім сайце, рэйтынг авіяперавозчыкаў складаўся ўпершыню. "Сэрвіс у расійскім небе, які прадастаўляецца замежнымі кампаніямі, некалькі месяцаў вывучалі эксперты агенцтва "Авіяпорт", а тарыфную палітыку спецыяльна для Forbes прааналізаваў метапошукавік Aviasales. Такім чынам мы параўналі некалькі замежных авіякампаній па суадносінах цана/якасць", - растлумачылі ў часопісе.

Белавія – буйнейшы авіяперавозчык БеларусіСпецыялісты Forbes прызнаюцца, што вынік здзівіў іх саміх - на другім месцы апынуўся беларускі перавозчык "Белавія", уступіўшы толькі авіякампаніі Emirates. Таксама ў тройку ўвайшоў польскі Lot. Lufthansa. KLM і Air France засталіся ззаду.

У часопісе растлумачылі, што для ацэнкі якасці авіякампаній за аснову былі ўзяты вынікі даследавання "Сэрвіс у расійскім небе" агенцтва "Авіяпорт". Пад выглядам тайных пасажыраў эксперты агенцтва праверылі ўзровень абслугоўвання авіякампаній на ўсіх этапах: ад куплі білета да выхаду з самалёта пасля пералёту. За час даследавання выканана больш як 80 палётаў сумарнай працягласцю больш за 15 сутак. "Да вынікаў іх назіранняў мы дадалі яшчэ адзін важны сэрвісны складнік - пунктуальнасць (крыніца статыстыкі па расійскіх авіякампаніях - Расавіяцыя, па замежных - flightstats.com)", - расказалі ў Forbes.

Белавія – буйнейшы авіяперавозчык БеларусіДля ацэнкі цэнавай палітыкі расійскі метапошукавік авіябілетаў Aviasales прааналізаваў продажы адабраных авіякампаній за 11 месяцаў 2016 года прыкладна на 500 рэйсаў і па кожным рэйсе вывеў сярэдні чэк аднаго дарослага пасажыра. "Рэйсы мы разбілі на групы ў залежнасці ад працягласці палёту (12 груп на ўнутраных лініях і 12 груп на міжнародных лініях) і параўналі цэнавую палітыку авіякампаній у кожнай групе", - паведамілі спецыялісты часопіса.

Белавія – буйнейшы авіяперавозчык Беларусі"Белавія" з'яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы па 49 маршрутах 27 краін Еўропы, СНД і Азіі."Белавія" апярэдзіла Lufthansa і KLM у рэйтынгу авіякампаній расійскага Forbes

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі