Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Jul 2017

Беларусы заваявалі тры ўзнагароды на старце Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю

Беларускія дзюдаісты Глафіра Бахур і Уладзіслаў Дзвонік26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды на старце Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў венгерскім Дзьёры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лік узнагарод зборнай Беларусі адкрылі дзюдаісты і плыўцы. У плаванні на дыстанцыі 100 м на спіне з рэзультатам 1 мін. 01,76 сек. сярэбраным прызёрам стала Настасся Шкурдай. Чэмпіёнскі тытул у расіянкі Дар'і Васкіной (рэзультат - 1 мін. 00,87 сек.), бронза ў італьянскай спартсменкі Кастанцы Каканчэлі (1 мін. 02,14 сек.).

У спаборніцтвах па дзюдо ў беларусаў два бронзавыя медалі, уладальнікамі якіх сталі Глафіра Бахур (вагавая катэгорыя да 44 кг) і Уладзіслаў Дзвонік (да 50 кг).

Настасся ШкурдайСёння беларускія атлеты прымуць удзел у спаборніцтвах па баскетболе, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, тэнісе і спартыўнай гімнастыцы.

Беларускія дзюдаістыУ складзе беларускай каманды ў Дзьёры выступаюць 96 маладых атлетаў, якія спаборнічаюць за ўзнагароды ў 9 відах спорту. Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль, у якім прымаюць удзел спартсмены ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў, завершыцца 30 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі