Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Снж 2025

Беларусы заваявалі чатыры медалі фіналу Кубка свету па шашках у Санкт-Пецярбургу

Беларусы заваявалі чатыры медалі фіналу Кубка свету па шашках у Санкт-Пецярбургу
Фота Мінспорту

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі чатыры медалі фіналу Кубка свету па шашках-64, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Удзел у вырашальным турніры прынялі спартсмены, якія прайшлі адбор на шасці этапах у 2024 і 2025 гадах. У жаночым заліку другое месца заняла наша Яўгенія Швед, тройку лепшых замкнула яе суайчынніца Паліна Петрусёва. Лепшай стала расіянка Сандаара Апрасімава.

У мужчынскім турніры сярэбраны медаль заваяваў Андрэй Валюк, бронзу ўзяў Арцём Ціханаў. Беларусы набралі столькі ж ачкоў, як і пераможца Раман Шчукін з Расіі, але ўступілі яму па дадатковых паказчыках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі