Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Чэр 2014

Беларусы заваявалі адзін медаль на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены вяртаюцца з адной узнагародай вышэйшай пробы з чэмпіянату Еўропы, які завяршыўся ў Бялградзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сербскай сталіцы чэмпіёнам кантынента стаў экіпаж чацвёркі парнай у складзе Кацярыны Карстэн, Юліі Бічак, Таццяны Кухты і Кацярыны Шлюпскай, які паказаў рэзультат 6 мін. 14,640 сек. Сярэбраным прызёрам стала каманда Германіі (6 мін. 15,380 сек.), а бронза ў актыве польскага экіпажа (6 мін. 17,810 сек.).

У спаборніцтвах мужчын бліжэй за ўсіх да п'едэстала гонару быў Станіслаў Шчарбачэня, які заняў 4-е месца ў заездзе лодак-адзіночак з рэзультатам 7 мін. 01,660 сек. Чэмпіёнам Еўропы ў гэтай намінацыі стаў чэшскі вясляр Ондржэй Сынек (6 мін. 54,950 сек.), серабро ў нямецкага спартсмена Марселя Хакера (6 мін. 56,120 сек.), а бронзавым прызёрам стаў літовец Міндаўгас Грысконіс (7 мін. 00,330 сек.).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі