17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трынаццаць беларусаў сталі прызёрамі міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РЦАП "Стайкі".
Спаборніцтвы прыняў сербскі Младзенавац. Нашу каманду прадставілі 15 спартсменаў, з якіх прызёрамі сталі 13. У актыве беларусаў шэсць залатых, чатыры сярэбраныя і тры бронзавыя медалі. Перамогі ў сваіх вагавых катэгорыях атрымалі Глеб Макаранка (да 67 кг), Аляксандр Лявончык (да 72 кг), Максім Шэдзь (да 77 кг), Шуай Мамедаў (да 82 кг), Кірыл Маскевіч (да 97 кг) і Павел Глінчук (да 130 кг).
Уладальнікамі серабра сталі Ілья Валеўскі (да 77 кг), Станіслаў Шафарэнка (да 87 кг), Абубакар Хаслаханаў (да 97 кг) і Дзмітрый Зарубскі (да 130 кг). Трэція месцы занялі Мікіта Мурашка (да 72 кг), Ілья Біцееў (да 82 кг) і Уладзіслаў Пусташылаў (да 97 кг).