Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Ліп 2017

Беларусы ўвайшлі ў лік самых меткіх на конкурсе "Воін Садружнасці"

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ўвайшлі ў лік самых меткіх у конкурсе "Воін Садружнасці", паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.

31 ліпеня на палігоне 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання адбыўся этап па агнявой падрыхтоўцы "Снайпер" конкурсу ваенна-прафесійнага майстэрства ваеннаслужачых дружалюбных армій "Воін Садружнасці". Асноўнай задачай конкурсу з'яўлялася праверка практычных навыкаў ваеннаслужачых у выкананні практыкавання стральбы з аўтамата АК-74 (па пяць выстралаў са становішчаў стоячы, з калена і лежачы).

Па яго выніках сярод жанчын першае месца заняла прадстаўніца беларускай каманды, яфрэйтар кантрактнай службы Ганна Кавалеўская. Другое месца - у малодшага сяржанта кантрактнай службы Людмілы Губаравай з Казахстана, трэцяе - у малодшага сяржанта кантрактнай службы Ліліі Даутавай з Расіі.

Сярод мужчын пераможцам этапу стаў прадстаўнік Узброеных Сіл Казахстана, старшы сяржант кантрактнай службы Олжас Ермекаў. За крок ад лідара спыніўся іншы прадстаўнік Казахстана, старшы сяржант кантрактнай службы Асхат Байдуалетаў. Замкнуў тройку прызёраў ваеннаслужачы кантрактнай службы Узброеных Сіл Беларусі, старшына Арцём Пушнеў.

Міжнародны конкурс "Воін Садружнасці" праводзіцца штогод з 2009 года. На тэрыторыі Беларусі ён праходзіць ужо другі раз. Першы раз краіна прымала яго ў 2014 годзе. Спаборніцтвы праводзяцца з 29 ліпеня па 5 жніўня на базе 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Драматычнага тэатра Беларускай Арміі. У конкурсе прымаюць удзел ваеннаслужачыя ўзброеных сіл Беларусі, Расіі, Арменіі і Казахстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі